SHUFLADKA

КОНКУРС РУКАПІСАЎ PRADMOVA

Вынікі і кароткая статыстыка па рукапісам, пададзеным на конкурс “SHUFLADKA”-2023

1 min read

Прывітанне з «Шуфлядкі», сябры 👋

Хочам падзяліцца з вамі некаторымі вынікамі прыёму заявак на конкурс 😏

Агулам мы атрымалі 61 рукапіс ад 46 аўтараў. Падаецца нямала, праўда? 🗃️

Больш за ўсё тэкстаў пададзеныя ў намінацыі «творы для дзяцей і падлеткаў» — 28. У намінацыі «дэтэктыў, фантастыка, прыгоды, фэнтэзі» будуць удзельнічаць 22 рукапісы. Ну а ў «нон-фікшн і дакументальнай прозе» у нас 11 заявак.

Аналізуючы заяўкі на «Шуфлядку» мы зразумелі, што ў нас амаль гендарная роўнасць сярод аплікантаў 😉❤️‍🔥

👥У конкурсе ўдзельнічаюць 24 аўтаркі и 22 аўтары. Але рукапісаў ад пісьменнікаў болей, чым ад пісьменніц — 36 супраць 25. То бок аўтараў меней па колькасці, але рукапісаў яны падалі болей (аўтары дасылалі на конкурс 1-5 рукапісаў, а аўтаркі — 1-2). Вось такая цікавостка 🙃

Журы ўжо пачалі сваю працу, а мы надалей будзем патроху расказваць вам пра ход конкурсу. Заставайцеся на сувязі!
Лайкі, шэры, рэпосты вітаюцца 😜

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *