Абвешчаны тэндар на выданне рукапісаў-пераможцаў конкурса “SHUFLADKA” – 2023
1 min read📣Шаноўныя выдаўцы, зварот да вас!
Абвяшчаем тэндар на выданне рукапісаў-пераможцаў «Шуфлядкі», а менавіта:
📘Эліяш Барт, «Джа. Легенда аб Забраным Сэрцы». Апавяданне аб людзях, дзецях і дыназаўрах. Трошкі аб сучаснай Беларусі і тое-сёе аб уладкаванні сусвету (35 000 знакаў з прабеламі);
📕Дзяніс Марціновіч, «Слюнькоў. Палітычная біяграфія». Палітычная біяграфія Мікалая Слюнькова — кіраўніка БССР (1983-1987) і аднаго з бліжэйшых паплечнікаў Міхаіла Гарбачова. Гэта погляд на гісторыю Беларусі за паўстагоддзя, бо герой кнігі з’яўляўся непасрэдным удзельнікам асноўных падзей (490 000 знакаў з прабеламі);
📙Валеры Гапееў, «Бясконцы дзень». Фэнтэзі для падлеткаў з выкарыстаннем беларускай міфалогіі (491 000 знакаў з прабеламі).
❗️Усе рукапісы патрабуюць рэдактуры і карэктуры. Па ўзгадненні з аўтарамі назвы могуць быць змененыя падчас рэдагавання. Азнаямленне з рукапісам — па запыце выдавецтва.
Больш падрабязнасцяў пра ўмовы тэндару вось тут: Тэндар (для выдавецтваў)
⏰ Чакаем вашых прапаноў да 25 чэрвеня!
#шуфлядка2023