КОНКУРС РУКАПІСАЎ PRADMOVA

Адкрыты прыём заявак на конкурс рукапісаў “Шуфлядка”

1 min read

Урываемся ў вясну з цудоўнымі навінамі! Трэці сезон конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» распачынае прыём заявак!

Рукапісы для конкурсу:

  • мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);
  • не выдаваліся раней ні на якой мове;
  • патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).

Абмежаванняў па ўзросту, месцу пражывання аўтараў, колькасці знакаў твору няма. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу можна даведацца ў рэгламенце.

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму.

Дэдлайн — 15 красавіка 2025 года.

Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне адбываецца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.

Конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» праект фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Конкурс праходзіць ужо ў трэці раз. Дзякуючы яму былі выдадзеныя (у папяровым, электронным ці аўдыяфармаце) такія кнігі, як “Забойства на вуліцы Макаёнка” Клёка Штучнага, “Жыццё ў 12 апавяданнях” Аляксея Правалоцкага, “Матулін дзень” Надзеі Ясмінскай, “Вольнеры. Бясконцы дзень” Валера Гапеева, “Джа. Легенда аб забраным сэрцы” Эліяша Барта, “Слюнькоў. Палітычная біяграфія” Дзяніса Марціновіча і іншыя кнігі.

Калі ў вас узніклі пытанні альбо не атрымліваецца запоўніць форму, напішыце нам на пошту shuflyadych@gmail.com.

Пакінуць адказ