Абвешчаны тэндар на выданне рукапісаў-пераможцаў конкурса «Шуфлядка»
1 min read
Запрашаем да ўдзелу ў тэндары на выданне рукапісаў-пераможцаў конкурсу «Шуфлядка»!
Хто можа браць удзел: беларускія выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы незалежна ад іх геаграфічнай лакалізацыі і юрасобы.
Тэрміны правядзення тэндара: 11 – 20 жніўня 2025 года.
Рукапісы, выстаўленыя на тэндар:
А. Папяровыя выданні (рукапісы-пераможцы па выбары экспертаў):
1. Юрый Мамчыц, «Год чараўніцтва». 217283 знакаў з прабеламі
2. Алесь Яфімаў, «Лімінальнасць». 466287 знакаў з прабеламі
3. Сіняя Пушча, «Матылькі», «Пагарэлец». 494 267 знакаў абодва тэкста з прабеламі
В. Электронныя альбо аўдыявыданні (рукапісы-пераможцы чытацкага галасавання):
1. Алеся Казка, «Серпікі і таямніцы выкрадання». 77926 знакаў з прабеламі
Усе рукапісы патрабуюць рэдактуры і карэктуры. Па ўзгадненні з аўтарамі назвы могуць быць змененыя падчас рэдагавання. Азнакамленне з рукапісам – па запыце выдавецтва.
Тэхнічныя ўмовы: выдавецтва павінна даслаць прыкладны бюджэт на выданне кнігі з абавязковым пазначэннем наступных параметраў: наклад (для папяровага выдання); фармат выдання; тып вокладкі (для папяровага выдання); наяўнасць ілюстрацый (калі прадугледжваюцца); падрабязнасці паліграфіі (для папяровага выдання) ці агучкі (для аўдыякнігі); выдаткі на карэктуру і рэдактуру; апцыянальныя ўмовы, прапанаваныя для аўтара (наяўнасць ганарара, аўтарскіх асобнікаў, заключэнне дамовы на наступныя кнігі і інш); маркетынгавая стратэгія (магчымасці па прасоўванні і распаўсюду кнігі).
Падрабязны рэгламент тэндара дасяжны па спасылцы.
Фінансавая падтрымка ад конкурсу для папяровага выдання не мусіць перавышаць 2500 еўра; для электроннага і аўдыявыдання не мусіць перавышаць 600 еўра. Выдавецтва можа падвысіць бюджэт за свой кошт.
Прапановы на тэндар трэба даслаць на імэйл shuflyadych@gmail.com.
