конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” (2024)
1. Агульныя палажэнні
1.1. Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” арганізаваны фестывалем беларускай інтэлектуальнай кнігі
“PRADMOVA” (у далейшым – Арганізатар) ў наступных мэтах:
– падвысіць цікаўнасць шырокага кола чытачоў да беларускай кнігі, найперш да масавых жанраў;
– падтрымаць аўтараў, якія хацелі б выдавацца па-беларуску;
– паспрыяць падтрымцы беларускага кнігавыдаўніцтва.
1.2. Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць змены ў дадзены рэгламент, а таксама ў тэрміны
прыёма і разгляда рукапісаў.
1.3. Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
– творы для дзяцей і падлеткаў;
– нон-фікшн і дакументальная проза;
– дэтэктыў, фантастыка, прыгоды, фэнтэзі.
1.4. Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца выданне рукапіса-пераможцы папяровай кнігай.
1.5. Выданне кніг пераможцаў будзе арганізаванае на ўмовах тэндэру для выдавецтваў.
2. Патрабаванні да ўдзельнікаў
2.1. Права намінаваць рукапіс да ўдзелу мае толькі аўтар(ы) гэтага твору. Ананімныя рукапісы да
разгляду не прымаюцца. У выпадку, калі аўтар выкарыстоўвае псеўданім, ён мусіць пазначыць
Арганізатару сваё імя па пашпарце ў форме заяўкі.
2.2. Калі кніга мае некалькі аўтараў і іх жаданні адносна ўдзелу/няўдзелу ў конкурсе разыходзяцца,
то рашэнне адносна ўдзелу/няўдзелу прымае Арганізатар.
2.3. У конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго аўтара(ў).
2.4. Уладальнікі аўтарскіх правоў захоўваюць аўтарскія правы на свае творы. Дасылаючы творы на
конкурс, праваўладальнікі пагаджаюцца з умовамі конкурсу і перадаюць Арганізатару
неабмежаваныя невыключныя маёмасныя правы на выкарыстанне фрагментаў твораў (да 10
тысячаў знакаў) у сувязі з конкурсам без якой-кольвек узнагароды. Самі творы могуць захоўвацца ў
архівах конкурсу.
2.5. Абмежаванняў для ўдзельнікаў конкурсу па ўзросту, грамадзянству, месцу жыхарства няма.
3. Патрабаванні да рукапісаў
3.1. Да разгляду прымаюцца арыгінальныя творы, а) напісаныя па-беларуску; б) напісаныя на іншай
мове, але перакладзеныя аўтарам на беларускую мову (дапушчальны аўтарызаваны аўтарам
пераклад на беларускую мову).
3.2. Рукапісы, намінаваныя на конкурс, не рэцэнзуюцца.
3.3. Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца рукапісы, выдадзеныя раней (у тым ліку электроннай
альбо аўдыякнігай), а таксама выдадзеныя на іншых мовах.
3.4. Рукапісы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, не могуць быць выдадзеныя да моманта абвяшчэння
вынікаў конкурсу. Калі ўдзельнік атрымаў прапанову аб выданні конкурснага рукапісу
(папяровае, электроннае выданне альбо аўдыёкнігай), ён абавязаны своечасова паведаміць пра
гэта Арганізатару.
3.5. Аўтар, які намінаваў рукапіс на конкурс, мае права зняць яго з разгляду да сканчэння прыёму
заявак.
3.6. Усе рукапісы, накіраваныя на конкурс, атрымліваюць рэгістрацыйныя нумары і залучаюцца ў
рэестр заявак. Аўтар атрымлівае пацвержанне аб атрыманні рукапісу на адрас электроннай
пошты, пазначаны ў заяўцы. Пацвержанне азначае, што заяўка прынятая і будзе разгледжана.
Пацвержанне дасылаецца цягам двух тыдняў пасля завяршэння прыёма заявак.
4. Этапы конкурсу і абвяшчэнне пераможцаў
Конкурс плануецца ў некалькі этапаў:
а) Збор заявак. Адбываецца праз запаўненне рэгістрацыйнай формы https:https://forms.gle/JFnWM9Kbc7GHD6sD6 ў першай палове лютага;
б) Доўгі спіс. Публікуецца ў сацсетках PRADMOVA і інфапартнёраў у красавіку. Колькасць твораў
паўфіналістаў у кожнай намінацыі не рэгламентуецца ўмовамі конкурса і застаецца на рашэнне
журы.
в) Кароткі спіс. Публікуецца ў сацсетках PRADMOVA і інфапартнёраў у траўні. Колькасць твораў
фіналістаў у кожнай намінацыі не рэгламентуецца ўмовамі конкурса і застаецца на рашэнне журы.
г) Абвяшчэнне пераможцаў. Публікуецца ў сацсетках PRADMOVA і інфапартнёраў у траўні-чэрвені.
5. Журы
5.1. Склад журы і колькасць сябраў вызначаецца Арганізатарам. Кожны сябра журы мае адзін
голас. Рашэнне прымаецца простай большасцю галасоў.
5.2. У выпадку неабходнасці журы мае права звярнуцца па меркаванне незалежных экспертаў.
Такое рашэнне прымаецца калегіяльна; голас незалежнага эксперта роўны голасу сябра журы.
6. Інфармацыя і адказы на пытанні ўдзельнікаў
Усе пытанні і камунікацыя адбываецца праз афіцыйную пошту конкурса shuflyadych(at)gmail.com.
Афіцыйнай пляцоўкай конкурсу з’яўляюцца сацсеткі фестываля PRADMOVA (@pradmova), а таксама наш сайт.