КОНКУРС РУКАПІСАЎ PRADMOVA

Тэндар (для выдавецтваў)

Запрашаем да ўдзелу ў тэндары

на выданне рукапісаў-пераможцаў конкурса «Шуфлядка» (сезон 2024)

 

Хто можа браць удзел: беларускія выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы незалежна ад іх геаграфічнай лакалізацыі і юрасобы.

Рукапісы, выстаўленыя на тэндар:

Папяровыя выданні (рукапісы-пераможцы па выбары экспертаў):

❶ Ганна Кручкова, «Хто ты, дрон?» (пераможца ў намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»). 98 200 знакаў (з прабеламі)
❷ Аляксей Правалоцкі, «Цягнік да Познані» (пераможца ў намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»). 195 000 знакаў (з прабеламі)
❸ Клёк Штучны, «Забойства на вуліцы Макаёнка» (пераможца ў намінацыя «Масавыя жанры»). 266 000 знакаў (з прабеламі)

Электронныя альбо аўдыявыданні (рукапісы-пераможцы чытацкага галасавання):

❶ Надзея Ясмінска, «Матулін дзень» (пераможца ў намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»). 5000 знакаў (з прабеламі)
❷ Алесь Белы, «Нашы зёлкі» (пераможца ў намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»). Не менш за 200 000 знакаў (з прабеламі)
❸ Макар Камар, «НІ-ЦІ» (пераможца ў намінацыя «Масавыя жанры»). Не менш за 250 000 знакаў (з прабеламі)

З анатацыямі твораў і больш падрабязнымі ўмовамі правядзення тэндару можна пазнаёміцца на аснове далучанага файла.

Чакаем вашы заяўкі да 15 жніўня 2024 на адрас shuflyadych@gmail.com

Attachments