КОНКУРС РУКАПІСАЎ PRADMOVA

Чытацкае галасаванне 2023 (вынікі)

Вынікі першага беларускага конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» — у рубрыцы чытацкае галасаванне. Дзякуй, што сачылі і заўзелі за аўтараў ды тэксты. Вось нашы пераможцы:

📕Намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»: Таццяна Бойка, «Бяры і ідзі»;

📘Намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»: Аляксей Кулакоў, «Там не кажуць»;
📙Намінацыя «Масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды)»: тут, як бачыце, галасы размеркаваліся вельмі шчыльна. З улікам таго, што рукапіс Валера Гапеева «Бясконцы дзень» стаў пераможцам асноўнага конкурсу, Аргкамітэт прыняў рашэнне адзначыць твор Аляксея Правалоцкага «Жыццё ў 12 апавяданнях».

🎁Вам, вядома, цікава што ж будзе прызам? Мы прапануем аўтарам-пераможцам альбо выданне электроннай версіі кнігі, альбо рэдактуру рукапісу.

Шчыра віншуем усіх пераможцаў і зычым плёну. Спадзяемся на новыя сустрэчы! 👋

Першая намінацыя: Дзіцячая і падлеткавая кніга
385 галасоў

Другая намінацыя: Нонфікшн/дакументальная кніга
119 галасоў

Трэцяя намінацыя: Масавыя жанры
116 галасоў