КОНКУРС РУКАПІСАЎ PRADMOVA

Прыём заявак на першы конкурс рукапісаў “SHUFLADKA” – 2023 завяршаецца 28 лютага

1 min read

🥗 Пачатак зімы – час надыходу дзён чараўніцтва і радасных спадзяванняў. Фестываль “PRADMOVA” таксама жадае спрычыніцца да цудоўнай атмасферы зімовых свят і…

анансуе новы конкурс рукапісаў “Шуфлядка” 🗃

🗄Мэты конкурса:

– падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў;
– падтрымаць аўтараў, як маладых, гэтак і тых, хто даўно і плённа піша;
– каб рукапісы рабіліся кнігамі, канешне!

📖 Што гэта за конкурс? Чым ён адрозніваецца ад іншых?

Мы падумалі-падумалі і вырашылі, што самы час запачаткаваць конкурс менавіта рукапісаў, а не кніг. Для тых, хто толькі пачынае шлях у літаратуры і для тых, хто стала піша, але не мае зараз магчымасці выдавацца.

Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях:

📙 дзіцячая і падлеткавая літаратура;
📗 нон-фікш, гістарычная і дакументальная проза;
📘 масавыя жанры – дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды.

Ніякіх абмежаванняў па ўзросту, гендеру, месцу пражывання аўтараў няма; але рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове. (Так, гэта азначае, што можна падаць свой арыгінальны твор у перакладзе на беларускую). Прыз пераможцам у намінацыях: дапамога ў выданні кнігі праз выдавецтва.

📕Дарэчы, журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар!

“Шуфлядка” мае адбыцца ў некалькі этапаў:

Збор заявак – студзень-люты;
Доўгі спіс – сакавік;
Кароткі спіс – красавік;
абвяшчэнне лаўрэатаў – травень.
(У графіку могуць быць змены).

📒 Больш дакладная інфармацыя пра этапы, а таксама Рэгламент конкурсу будуць апублічаныя на пачатку студзеня. Збор заявак будзе арганізаваны праз гугл-форму https://forms.gle/ucoHo4E2mPTnVQYGA і электронную пошту shuflyadych@gmail.com.

Сачыць за навінамі пакуль можна ў сацсетках “PRADMOVA” (@pradmova)

Пакінуць адказ