КОНКУРС РУКАПІСАЎ PRADMOVA

Пачынаецца збор заявак на конкурс рукапісаў SHUFLADKA на 2024 г.

1 min read
Дарагія сябры! Распачынаем апошні зімовы месяц сонечнымі навінамі 🌞Другому сезону конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» быць! Хутчэй дапісвайце апошнія старонкі, страсайце пыл з прыхаваных шэдэўраў! Самы час дасылаць іх нам 😉
Патрабаванні ды рукапісаў такія ж, як і летась:
☑️ мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);
☑️ не выдаваліся раней ні на якой мове;
☑️ патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).
Абмежаванняў па ўзросту, месцу пражывання аўтараў і інш. няма. Падрабязней пра іншыя ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу ў рэгламенце: https://shufladka.pradmova.eu/reglament/
Форма падачы заяўкі 👉 https://forms.gle/zMdXeHzUZsiJwYLcA
⏰Дэдлайн — 18 лютага 2024 года.
Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне адбываецца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.
📨Калі ў вас узніклі пытанні альбо не атрымліваецца запоўніць форму, напішыце нам на пошту shuflyadych(at)gmail.com

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *