Абвешчаны тэндар на конкурс рукапісаў “Шуфлядка” 2024
1 min readДарагія выдаўцы і выдавецкія ініцыятывы, запрашаем вас да ўдзелу ў тэндары на выданне рукапісаў-пераможцаў конкурсу «Шуфлядка»!
Папяровыя выданні (рукапісы-пераможцы па выбары экспертаў):
❶ Ганна Кручкова, «Хто ты, дрон?» (пераможца ў намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»). 98 200 знакаў (з прабеламі)
❷ Аляксей Правалоцкі, «Цягнік да Познані» (пераможца ў намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»). 195 000 знакаў (з прабеламі)
❸ Клёк Штучны, «Забойства на вуліцы Макаёнка» (пераможца ў намінацыя «Масавыя жанры»). 266 000 знакаў (з прабеламі)
Электронныя альбо аўдыявыданні (рукапісы-пераможцы чытацкага галасавання):
❶ Надзея Ясмінска, «Матулін дзень» (пераможца ў намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»). 5000 знакаў (з прабеламі)
❷ Алесь Белы, «Нашы зёлкі» (пераможца ў намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»). Не менш за 200 000 знакаў (з прабеламі)
❸ Макар Камар, «НІ-ЦІ» (пераможца ў намінацыя «Масавыя жанры»). Не менш за 250 000 знакаў (з прабеламі)
З анатацыямі твораў і больш падрабязнымі ўмовамі правядзення тэндару можна пазнаёміцца па спасылцы: тэндар-анатацыі
Чакаем вашы заяўкі да 15 жніўня на адрас shuflyadych@gmail.com